Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Ляпісы" напісалі песьню на купалаўскі верш


Гурт «Ляпіс Трубяцкой» прадставіў у Расеі прэм’еру песьні на верш Янкі Купалы «Хто ты такі?» Канцэрт пры поўным аншлягу прайшоў у санкт-пецярбурскім клюбе «Космонавт». У Беларусі гурт занесены ў "чорны сьпіс": ягоныя песьні ў дзяржаўным эфіры пад забаронай, канцэрты не дазваляюцца.



Хто ты гэткі?
— Свой, тутэйшы.
Чаго хочаш?
— Долі лепшай.
Якой долі?
— Хлеба, солі.
А што болей?
— Зямлі, волі.
Дзе радзіўся?
— Ў сваёй вёсцы.
Дзе хрысціўся?
— Пры дарожцы.
Чым асвенчан?
— Кроўю, потам.
Чым быць хочаш?
— Ня быць скотам.

1908
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG