Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня менскай калегіі адвакатаў пакідае пасаду пад ціскам Мін’юсту


Аляксандар Пыльчанка. Фота БелТА
Аляксандар Пыльчанка. Фота БелТА
Аляксандар Пыльчанка падаў заяву аб спыненьні сваіх паўнамоцтваў. Гэта адбылося пасьля прадстаўленьня Міністэрства юстыцыі аб датэрміновым адкліканьні Аляксандра Пыльчанкі з пасады старшыні Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў.

Абмеркаваньне прадстаўленьня Мін’юсту і заявы адваката адбудзецца на агульным сходзе сяброў калегіі, які прызначаны на 24 верасьня.

«З боку Мін’юсту гэта ўжо ня першая спроба ціску на кіраўніка адвакацкай калегіі», паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

18 лютага 2011 году на загад міністра юстыцыі Аляксандар Пыльчанка быў выключаны са складу кваліфікацыйнай камісіі па пытаньнях адвакацкай дзейнасьці.

Менавіта гэтая камісія прымала рашэньне пра пазбаўленьне ліцэнзій адвакатаў, якія абаранялі ўдзельнікаў Плошчы 19 сьнежня. Аляксандар Пыльчанка не прысутнічаў на такіх пасяджэньнях камісіі.

Спадара Пыльчанку вывелі са складу камісіі пасьля яго заявы ў мэдыях, што ў Беларусі склалася крытычная сытуацыя, якая рэальна пагражае незалежнасьці адвакатуры.

Сёлета пазбаўленыя адвакацкіх ліцэнзіяў Тамара Сідарэнка, якая бараніла Ўладзімера Някляева і Алеся Міхалевіча, Уладзімер Тоўсьцік і Тамара Гараева, якія баранілі Ірыну Халіп, Алег Агееў, які бараніў Алеся Міхалевіча, і іншыя адвакаты. Адвакат Павел Сапелка, які бараніў Андрэя Саньнікава, быў выключаны са складу Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў па прадстаўленьні Мін’юсту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG