Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя забрала ў валютчыка 40 тысяч даляраў


Зьдзелка мелася адбыцца на вуліцы Слабадзкой у Менску. Пад выглядам «заказчыка», які купляў валюту, хаваўся супрацоўнік падатковай інспэкцыі.

Прадаўца валюты, які выставіў курс 9 тысяч рублёў за даляр, затрымалі і склалі на яго адміністрацыйны пратакол за незаконную валютную апэрацыю. 40 тысяч даляраў, якія былі ў валютчыка, забралі.

Сёлета за парушэньне правілаў ажыцьцяўленьня валютных апэрацый праваахоўнікі склалі больш як 780 пратаколаў, канфіскавалі 3 мільярды ў пераліку на рублі, затрымалі больш як 80 «валютчыкаў» і ўсчалі 37 крымінальных спраў супраць тых зь іх, хто атрымаў даход у буйным памеры, паведамляе БелаПАН.

Між тым набыць валюту ў афіцыйных пунктах абмену ў Беларусі фактычна немагчыма, бо яе не прадаюць зусім або прадаюць у вельмі абмежаваным аб’ёме. З-за спыненьня апэрацый камэрцыйныя банкі закрываюць пункты абмену. Так, з траўня па жнівень была закрыты амаль трэцяя частка абменьнікаў «Белаграпрамбанку».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG