Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 10-11 верасьня 2011


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У СУБОТУ...


...і нядзелю воблачна з праясьненьнямі, але без дажджу. Вецер моцны, да парывістага. Тэмпэратура: 10-18.

У БЕЛАРУСІ і СЬВЕЦЕ:


10 – Дзень гораду ў Менску.

10 – У кнігарні “логвінаЎ” на Незалежнасьці 37А адбудзецца прэзэнтацыя першай кнігі маладога пісьменьніка Сяргея Егарэйчанкі “Лебедзі паміраюць разам”. Пачатак а 19.00.

10 – У межах «Месяца нямецкай літаратуры ў кнігарні «логвінаЎ» адбудзецца дзіцячы ранішніка « з прызамі і чаепіцьцем. Пачатак .

10 – Старшыня Арабскай Лігі Набіл Эларабі наведвае Сырыю.

11 – У рамках фэстывалю Чэслава Мілаша адбудзецца ўзнагароджаньне фіналістаў конкурсу маладых літаратараў. Выступяць ужо вядомыя тым, хто сочыць за літпрацэсам, маладыя аўтары Антон Рудак, Ася Волкава, Маргарыта Аляшкевіч, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Глухоўская, Аляксандр Філіпенка, Віялета Пачкоўская, Дар’я Вашкевіч, а таксама прагучаць новыя імёны – Марыя Лапо, Ганна Мананкова. Прадставяць свае дасягненьні маладыя перакладчыкі Андрэй Вылінскі, Паліна Маслянкова, Ганна Янкута, Юлія Аляксеенка. Мастацкая галерэя Менскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4)

11 – Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэйвід Кэмэран зь візытам у Расеі.

11 – Прэзыдэнт ЗША Барак Абама наведвае месцы тэрарыстычных атакаў 11 верасьня 2001 у Вашынгтоне, Нью-Ёрку і Пэнсыльваніі. Ушанаваньне ахвяраў гэтых атакаў адбудзецца таксама ў Бэрліне, Парыжы і іншых сталіцах.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:


11/2001 – сэрыя тэрактаў на тэрыторыі ЗША, зьдзейсьненая з дапамогай пілятаваных самалётаў.

Нарадзіліся:


10/1886 – амэрыканская пісьменьніца Хілда Дулітл. Разам з паэтамі Эзрам Паўндам і Рычардам Олдынгтанам Дулітл заснавала авангардны паэтычны рух "імажыстаў".

10/1890 – аўстрыйска-чэскі пісьменьнік Франц Вэрфэль.

11/1862 – амэрыканскі пісьменьнік О. Генры.

11/1865 – латыскі паэт Ян Райніс.

1953 – беларускі пісьменьнік Вінцэсь Мудроў.

Памерлі:


10/1937 – савецкія карныя органы расстралялі беларускага палітыка Язэпа Мамоньку. Мамонька быў сябрам прэзыдыюму Рады БНР і арганізатарам беларускай партыі эсэраў.

МІНУС 365:


Горная сыбірская ручаіна.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Пішы, што табе падабаецца. Няма ніякага іншага правіла».

О. Генры
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG