Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітры Вус кажа, што ня будзе пісаць прашэньне пра памілаваньне


Дзьмітры Вус
Дзьмітры Вус
Былы кандыдат на прэзыдэнта Дзьмітры Вус, які адбывае пакараньне ў магілёўскай калёніі, ня мае намеру падпісваць прашэньне пра памілаваньне.

"Няхай робяць што хочуць, я нічога не падпішу", — пераказала словы Вуса яго жонка Яўгенія. Яна кажа, што муж гатовы, калі прыйдзецца, адседзець увесь прызначаны судом тэрмін.

Пра маральны стан мужа Яўгенія сказала: "Трымаецца, малайчына".

Вусу прызначаная 3-я група інваліднасьці. У яго палегчаная праца, ён пляце гамакі. За адзін такі выраб зьняволеным плацяць 1 300 рублёў. Вус сплёў два гамакі, гэта значыць — зарабіў 2.600 рублёў, піша БелаПАН.

Сутачнае спатканьне жонкі Яўгеніі і Дзьмітрыя Вуса ў калёніі адбылося 8—9 верасьня.

Наступнае кароткатэрміновае спатканьне можа адбыцца ў сьнежні.

26 траўня былога кандыдата на прэзыдэнта Дзьмітрыя Вуса асудзілі на пяць з паловай галоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG