Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Парыжу закрыў справу аб Чарнобыльскай аварыі


disaster, 04Apr2011
disaster, 04Apr2011
Апэляцыйны суд Парыжу 7 верасьня вырашыў закрыць справу аб наступствах аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Суд вынес рашэньне аб адсутнасьці складу злачынства ў адкрытай у 2001 годзе справе аб наступствах Чарнобыльскай радыяцыі для тэрыторыі Францыі.

Як паведамляе францускае выданьне «Le Nouvel Observateur», рашэньне было прынятае на просьбу пракуратуры, якая палічыла, што навукоўцы не змаглі прадставіць якіх-небудзь важкіх доказаў у справе.

Адзіным абвінавачаным па гэтай справе выступаў былы кіраўнік Цэнтральнай службы абароны ад іанізуючага выпраменьваньня П'ер Пэлерэн (Pierre Pellerin). Пэлерэна падазравалі ва ўтойваньні сапраўдных наступстваў радыяцыі пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС увесну 1986 году.

На думку пракуратуры, усе праведзеныя ў рамках сьледзтва навуковыя экспэртызы пацьвярджаюць, што Чарнобыльская катастрофа не пацягнула за сабой адчувальных наступстваў для Францыі. У прыватнасьці яна ніяк не адбілася на колькасьці выпадкаў захворваньняў шчытападобнай залозы.

Аднак прадстаўнікі Францускай асацыяцыі асобаў, якія пакутуюць на хваробы шчытападобнай залозы лічаць, што падстаў для закрыцьця справы недастаткова, піша «Le Nouvel Observateur». Як вынікае з апублікаванага гэтым летам даклада экспэртаў, пасьля аварыі ў Чарнобылі на Корсыцы было зарэгістравана значнае павелічэньне выпадкаў захворваньняў шчытападобнай залозы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG