Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрыя Лінгу абвінавацілі і выпусьцілі


Юрыя Лінгу, як расказаў аб зьбіваньнях у глыбоцкай калёніі, выпусьцілі са Смаргонскага РАЎС. Пра гэта паведаміў агенцтву БелаПАН дырэктар інфармацыйна-асветнай установы "Платформа" Андрэй Бандарэнка.

Як паведамляў Бандарэнка раней, вечарам 6 верасьня супрацоўнікі міліцыі затрымалі былога зьняволенага Лінгу, які жыве ў Смаргоні, з патрабаваньнем прызнацца ў крадзяжы грошай. Юрыю не далі магчымасьці зьвязацца з адвакатам і прадстаўнікамі "Платформы". "Ноч ён правёў у Смаргонскім РАУС і толькі раніцай 7 верасьня, а 10-й гадзіне, змог патэлефанаваць мне, калі яго прывезлі ў РАУС на разгляд адміністрацыйнага правапарушэньня", — сказаў Бандарэнка.

Заўтра да Юрыя Лінгі мае паехаць адвакат, каб высьветліць падрабязнасьці затрыманьня.

1-га жніўня ў Менску падчас прэс-канфэрэнцыі, арганізаванай інфармацыйна-асьветніцкай установай "Плятформа", Юрый Лінга, які незадоўга да таго вызваліўся з глыбоцкай калёніі, распавёў, што са зьбіцьцём сутыкнуўся практычна адразу пасьля прыезду ў калёнію ў жніўні 2010 года. Яго самога зьбілі без нагоды і працяглы час не давалі лекаў, нягледзячы на тое, што яны яму жыцьцёва неабходныя пасьля апэрацыі па выдаленьні шчытападобнай залозы.

Паводле Лінга, у чэрвені гэтага года зьняволеныя запатрабавалі сустрэчы з генпракурорам Беларусі ў сувязі з дрэннымі ўмовамі ўтрыманьня ў калёніі. Паколькі сустрэча не адбылася, некаторыя яе ініцыятары абвясьцілі галадоўку, пасьля чаго былі жорстка зьбітыя. Адзін зь іх пасьля гэтага ўскрыў сабе жывот, другі - ледзь не памёр ад страты крыві.

Маці зьняволеных інфармацыю пра зьбіцьцё ў калёніі пацьвердзілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG