Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцу Тацяну Равяку дапыталі адносна справы Алеся Бяляцкага


Тацяна Равяка
Тацяна Равяка
6 верасьня ў Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю адбыўся допыт Тацяны Равякі. Праваабаронцу дапыталі ў якасьці сьведкі.

«Як і чакалася, допыт тычыўся справы Алеся Бяляцкага. Але падрабязнасьцяў я не магу паведаміць, бо мяне папярэдзілі пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва і я дала адпаведную падпіску. Адзначу толькі, што допыт прайшоў карэктна, з удзелам адваката, мяне адпачатку папярэдзілі пра мае правы і я імі скарысталася. Адказвала на пытаньні, добра паразважаўшы, каб не пашкодзіць ані сабе, ані Бяляцкаму. Допыт быў даволі кароткі — менш як у 40 хвілін уклаліся».

Дапытваў Тацяну Равяку сьледчы Данііл Пазьняк. Раней у справе Алеся Бяляцкага былі дапытаныя актывісты праваабарончага руху Андрэй Палута, Алена Лапцёнак, Зьміцер Салаўёў і Віктар Сазонаў.

Тацяне Равяцы сьледчы пасьля допыту сказаў, што пры неабходнасьці яе могуць выклікаць на допыт зноў.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 2 жніўня паводле абвінавачаньня ва ўтойваньні прыбыткаў у асабліва вялікіх памерах. Праваабаронца вінаватым сябе не прызнае. Апазыцыйныя палітыкі і праваабаронцы ў Беларусі патрабуюць вызваленьня Алеся Бяляцкага. Да гэтых патрабаваньняў далучаюцца таксама прадстаўнікі кіраўніцтва Эўразьвязу і ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG