Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк кажа, што пачынае "жорсткую грашова-крэдытную палітыку"


"Узмацненьне жорсткасьці грашова-крэдытнай палітыкі працягнецца. Пры гэтым дадзеная задача будзе вырашацца ўсімі наяўнымі ў Нацыянальнага банку эканамічнымі інструмэнтамі", — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні НБ.

Нацбанк скарачае да 7 дзён тэрміны рэфінансаваньня банкаў пры двухбаковых апэрацыях і апэрацыях на адкрытым рынку.

НБ таксама часова перастае даваць банкам крэдыты пад заклад закладных.

Стаўка рэфінансаваньня Нацыянальнага банку з пачатку 2011 году павышаная да 27% гадавых.

Стаўкі па пастаянна даступных апэрацыях падтрымкі ліквіднасьці павялічаная да 37%.

Рэфінансаваньне — гэта прыцягненьне крэдытнымі арганізацыямі танных кароткатэрміновых міжбанкаўскіх пазыкаў або крэдытаў цэнтральнага банку. Рэфінансаваньнем таксама называецца поўнае або частковае пагашэньне крэдыту за кошт атрыманьня новых крэдытаў.

Пра такія захады паведамляе прэсавая служба Нацыянальнага банку.

Камэнтар экспэртаў — пазьней на нашым сайце
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG