Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі транспарт падаражэў. У Менску – толькі плянуюць

абноўлена

Адна паездка ў аўтобусе ці тралейбусе каштуе 800 рублёў. Паездка на экспрэсным аўтобусе каштуе 1 200. Маршрутка – 1 800 - 1 900 рублёў.

Цана праязнога білета на адзін від транспарту на дэкаду павялічылася на 700 рублёў. Новая цана 10 100 рублёў.

Рашэньне падвысіць плату на праезд у гарадзкім і прыгарадным транспарце прыняў Гомельскі алблвыканкам.

Апошні раз праезд даражэў 31 ліпеня. Тады цана паездкі ў тралейбусах і аўтобусах вырасла на 50 рублёў да 750 рублёў, паведамляе БелаПАН.

У Менску праезд будзе каштаваць 950 рублёў


Падрыхтаванае рашэньне Менгарвыканкаму, што праезд у грамадзкім транспарце падаражэе з 900 да 950 рублёў за адну паездку.

Праезд павінен падаражэць 8 або 12 верасьня.

4 жніўня кошт квітка на адну паездку вырас з 850 да 900 рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG