Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк Беларусі прагназуе ўмацаваньне рубля пасьля рэзкага падзеньня


Абменны курс на дадатковай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы будзе паступова зьніжацца, прагназуе першы намесьнік старшыні Нацыянальнага банка Беларусі Мікалай Лузгін.

"Спачатку можна меркаваць, што курс другой сэсіі будзе значна вышэй, чым афіцыйны курс, які ўсталёўваецца на першай сэсіі", – заявіў Лузгін. Пры гэтым ён спадзяецца, што пазьней курс беларускага рубля будзе ўмацоўвацца, і празь некаторы час курсы першай і другой сэсіяў зблізяцца.

"Я б не раіў адразу бегчы і хапаць валюту па любому курсу, а пачакаць некаторы час, прыгледзецца да сытуацыі і задумацца, ці варта гэта рабіць. Тым больш што паралельна будуць значна паднятыя працэнтныя стаўкі на рынку крэдытных рэсурсаў і , адпаведна, па рублёвых дэпазытах насельніцтва", – цытуе Лузгіна БелТА.

Дадатковая гандлёвая сэсія куплі-продажу замежнай валюты на БВФБ заплянаваная на 15 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG