Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Продаж валюты на біржы пачнецца 15 верасьня


Нацыянальны банк Беларусі праінфармаваў банкі, што дадатковая гандлёвая сэсія куплі-продажу замежнай валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) адкрыецца 15 верасьня, паведаміла агенцтву Інтэрфакс-Захад крыніца ў банкаўскіх колах са спасылкай на нараду ў Нацбанку 1 верасьня з удзелам прадстаўнікоў камэрцыйных банкаў.

"На нарадзе былі агучаныя тэрміны адкрыцьця дадатковай сэсіі — 15 верасьня. Выпрабавальныя таргі з удзелам банкаў павінны адбыцца 8 верасьня", — сказала крыніца.

Пры гэтым, паводле яе слоў, "Нацбанк мае намер зафіксаваць абменны курс на асноўнай гандлёвай сэсіі на ўзроўні Br5055 / $1. На гэтай сэсіі валюта будзе прадавацца выключна для імпарту энэргарэсурсаў".

Крыніца таксама падкрэсьліла, што "кіраўніцтва Нацбанку пацьвердзіла свой намер ня ўмешвацца ў працэс курсаўтварэньня ў ходзе дадатковай сэсіі, прынамсі на першых таргах". Між тым "банкі былі папярэджаныя, што Нацбанк мае намер выйсьці на рэальны абменны курс, які будзе адрозьнівацца ад магчымых спэкулятыўных значэньняў па выніках першых таргоў. У сувязі з гэтым банкі павінны ацаніць свае рызыкі з пункту гледжаньня магчымых выдаткаў з-за ваганьняў курсу", — сказаў суразмоўца.

Акрамя таго, "Нацбанк падкрэсьлівае неабходнасьць безумоўнага забесьпячэньня абменьнікаў валютай пасьля пачатку дадатковых таргоў", — адзначыў крыніца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG