Эўразьвяз прыняў да ведама заяву, зробленую Аляксандрам Лукашэнкам 29 жніўня наконт правядзеньня «круглага стала» палітычных сілаў краіны. Пра гэта БелаПАН паведаміла прэсавая служба вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.
"Мы ўпэўненыя, што ніякі сур'ёзны дыялёг паміж ЭЗ і Беларусьсю немагчымы без вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітвязьняў», - падкрэсьліла Мая Кацыянчыч, прадстаўніца прэсавай службы сп-ні Эштан.
"Мы па-ранейшаму падтрымліваем дэмакратычную пэрспэктыву Беларусі і працягваем сачыць за сытуацыяй, гатовыя рэагаваць", - сказала яна.