Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: звышпрыбыткі трэба адабраць


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прыватны бізнэс ва ўмовах росту цэнаў павінен падзяліцца зь дзяржавай сваімі звышпрыбыткамі, якія будуць накіраваныя на сацыяльную падтрымку насельніцтва.

«Усе прыбыткі ад росту цэнаў накіруем на сацыяльную падтрымку. Гэта тычыцца як бюджэту, так і камэрцыйных арганізацыяў. Там, дзе ўтварыліся звышпрыбыткі, гэтыя звышпрыбыткі павінны быць адабраныя», — цытуе Лукашэнку Інтэрфакс.

«Бізнэс, прыватныя прадпрыемствы павінны падставіць дзяржаве плячо», — заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што грошы, атрыманыя за кошт празьмернага росту цэнаў ва ўсіх сэгмэнтах эканомікі, будуць сабраныя ў адмысловы фонд і адпраўленыя людзям — малазабясьпечаным, шматдзетным сем’ям, дзецям.

Лукашэнка адмяняе мараторый на пазаплянавыя кантрольныя праверкі


Аляксандар Лукашэнка лічыць неабходным у цяперашніх эканамічных умовах адмяніць уведзены ім раней мараторый на правядзеньне пазаплянавых кантрольных праверак прадпрыемстваў і арганізацый.

«Да канца году, як мінімум, скасоўваю ўсе ўказы і нарматыўныя акты па забароне на правядзеньне кантрольных праверак там, дзе кіраўнікі гэтых кантралюючых органаў палічаць патрэбным іх праводзіць, з мэтай стабілізацыі фінансавага становішча ў краіне», — паведаміў Лукашэнка.

«Ніякай дэмакратыі на вытворчасьці не павінна быць. Там павінны правіць дыктатура тэхналёгіі й дысцыпліна», — загадаў кіраўнік дзяржавы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG