Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзвычай спякотнае лета


Вячаслаў Дзіянаў
Вячаслаў Дзіянаў
Вячаслаў Дзіянаў. Адзін з арганізатараў маўклівых акцый пратэсту па серадах, якія адбываліся ў Беларусі гэтым летам.

Вітаю ўсіх! Гэтае лета ўвайшло ў найноўшую гісторыю Беларусі — а для мяне яно назаўжды засталося найлепшай парой у маім жыцьці за ўвесь час, што я хаджу па гэтай зямлі.

Галоўнае тое, што мы здолелі паказаць — што змагацца дыктатуры з тэхналёгіямі будзе ўсе складаней, можна перамагчы людзей, але прагрэс калгасьнік перамагчы ня можа. Паказалі — што ў краіне шмат тых, хто гатовы выказаць свой пратэст. Няхай і маўкліва. Але на хвіліну вернемся з гэтага лета да падзей гэтай зімы. Лукашэнка разумеў, што далей будзе крызіс, і таксама ён разумеў, што калі ў краіне будуць моцныя дэмакратычныя сілы, то яны абавязкова адыграюць важную ролю ў час крызісу. Гэтага дазволіць ён ня мог. Таму вынікам яго садысцкай фантазіі былі рэпрэсіі, арышты, палітзьняволеныя і сотні палітуцекачоў. Ён думаў і быў упэўнены, што гэтым летам сюрпрызаў ня будзе. Ён думаў, што ніхто ня скажа "Не" — бязглуздаму кіраваньню, палітычным рэпрэсіям і мазаічнаму самадурству. Але знайшліся тыя, хто вырашыў не гуляць па яго правілах.

Аднак пачнем па чарзе. Першая акцыя, якую мы заплянавалі, была акцыя 1 чэрвеня, да яе мы рыхтаваліся два тыдні. Сэнс быў просты — выходзіць
Трэба змагацца за свой край, за сябе і за нашу будучыню ...

на галоўную плошчу свайго гораду і знаходзіцца там. Я яшчэ ўвогуле ня ведаў, ці прыйдуць людзі, ці пачуюць наш заклік. Таму 2 тыдні я тэлефанаваў сябрам і знаёмым і ўсім тлумачыў сэнс акцыі і тое, што гэта форма пратэсту — запрашаў людзей на плошчу ў 19:00. Першая акцыя прайшла ўдала — людзі сабраліся, убачылі, што яны ёсьць. Пасьля гэтага спакойнае студэнцкае жыцьцё ў мяне скончылася. Я разумеў, што ад працы онлайн залежыць посьпех кожнай акцыі ў кожным горадзе — таму часу хадзіць на навучаньне ўжо не было. Я таксама разумеў, што падвесьці людзей я ня маю права, я заўсёды зыходжу з пазыцыі: "Калі ня я, то хто?". Ішоў час, акцыі былі пасьпяховыя — людзі паверылі, што перамены магчымыя, яны дасылалі нам сотні малюнкаў, дзясяткі відэа, сэнс якіх быў: "Трэба змагацца за свой край, за сябе і за нашу будучыню".

Журналісты не давалі нават паспаць, тэлефанавалі з 7 раніцы да вечара. Мой дзень пачынаўся з 9 раніцы, а ў 9:30 я быў ужо онлайн. Клаўся спаць я дзесьці ў 3 гадзіны ночы — часу адказаць усім і зрабіць усё тое, што заплянавана, проста не хапала. Разумеючы, што патрэбна дапамога — я падключыў усіх сваіх сяброў па дэмакратычным лягеры, як у Кракаве, так і ў іншых гарадах і краінах. Да кракаўскай каманды далучылася некалькі чалавек — праца бурліла, кожны дзень пачынаўся з рэалізацыі плянаў, з аналізу, што адбылося, з таго, што трэба зрабіць і як супрацьстаяць дзеяньням улады. Шмат у чым посьпех кракаўскага штабу і дзейнасьці людзей залежаў ад таго, што мы жылі і працавалі разам. З часам ужо пачынаеш разумець чалавека бяз словаў, хапае аднаго позірку, каб стала ясна, што і як лепей зрабіць. Такой каапэрацыі ня будзе на ніводным офісе, якія б прафэсіяналы там ні працавалі.

Час ішоў, падчас акцый былі і посьпехі, і незадаволенасьць — але да працы ўсе ставіліся як да вялікай справы, якую трэба рабіць так, каб не было сорамна.

Агульныя вынікі акцый і падзей, якія адбыліся ў Беларусі, падсумавалі за мяне экспэрты, аналітыкі і палітолягі. Таму я спынюся на тым, як гэтае
з гэтага лета я пачаў думаць не ў маштабах арганізацыі, а ў маштабах краіны ...

лета зьмяніла мяне. Адказным і працавітым я быў заўсёды, заўсёды стараўся рабіць сваю справу якасна і з самааддачай. Але гэтае лета дало мне тое, пра што я мог толькі марыць — не, гэта ня грошы і кватэры, а гэта сотні новых сувязяў і кантактаў, дзясяткі новых паплечнікаў. Але я зьмяніўся і якасна — я навучыўся таму, да чаго шмат хто ідзе ўсё жыцьцё, а менавіта таму, што называюць "думаць маштабна". Я з гэтага лета я пачаў думаць не ў маштабах арганізацыі, а ў маштабах краіны. І я гатовы прымаць апэратыўныя рашэньні і трымаць за іх адказнасьць. Мяне можна абвінаваціць у тым, што я вельмі саманадзейны. Але калі б я такім ня быў, у мяне б нічога не атрымалася. Вопыт прыходзіць з працай, а яе было і будзе шмат. Я такі, які я ёсьць — падабаецца гэта камусьці ці не.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG