Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марылюіза Бэк: “Ніякага круглага стала ў турэмных умовах!”


Марылюіза Бэк
У сувязі з панядзелкавым запрашэньнем Аляксандрам Лукашэнкам за стол перамоваў прадстаўнікоў апазыцыі, Эўразьвязу і Расеі дэпутатка Бундэстагу ад фракцыі зялёных Марылюіза Бэк заявіла:

“Прэзыдэнт” Лукашэнка апынуўся ў надзвычай крытычнай сытуацыі: абвастрэньне эканамічнага крызісу зьнішчае тую “пацёмкінскую вёску”, якой Лукашэнка зьбіраўся ўвесьці ў зман насельніцтва.

Непахіснасьць ЭЗ, МВФ і, відавочна, абмежаваная гатовасьць Расеі надалей падтрымліваць Лукашэнку неабмежаванымі грашовымі сродкамі дзеля ягонай стабільнасьці прымушае яго да больш мяккіх дзеяньняў”.

“Зразумела, – падкрэсьлівае Марылюіза Бэк, – трэба вітаць, што “прэзыдэнт” цяпер заклікае да правядзеньня круглага стала. Аднак ён ня можа адбыцца бязь лідэраў апазыцыі, значная частка якіх, як вядома, знаходзіцца ў турме. Тут парадак ясны. Круглы стол можа мець месца толькі калі палітычныя вязьні будуць вызваленыя”.

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG