Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Івашкевіч: “Вызваленьне палітвязьняў – перадумова дыялёгу”


Віктар Івашкевіч
Віктар Івашкевіч
Віктар Івашкевіч, адзін з кіраўнікоў выбарчага штабу Андрэя Саньнікава, адзін зь сяброў аргкамітэту “Народнага сходу” лічыць, што цяперашнія палітвязьні павінны таксама ўзяць удзел у прапанаваным Лукашэнкам “круглым стале”:

“Па-першае, не зусім зразумела, зь якімі сіламі Лукашэнка зьбіраецца весьці перамовы – ці з сваімі “Белай Русьсю” і БРСМ, ці з апазыцыяй? А па-другое, я лічу, што прадстаўнікі апазыцыі могуць пагадзіцца на “круглы стол” з Лукашэнкам толькі пасьля таго, як будуць вызваленыя палітвязьні. І гэтыя палітвязьні павінны таксама мець магчымасьць узяць удзел у гэтых перамовах.

Калі ж гэтага ня будзе, калі будуць сядзець палітвязьні, будуць арыштоўваць людзей на вуліцах і за сьпінамі перамоўнікаў будзе стаяць АМАП з кайданкамі і ў любы момант іх таксама пацягнуць у пастарункі – пра якія дыялёгі ідзе размова? Таму не дыялёг для таго, каб вызваліць палітвязьняў, а вызваленьне палітвязьняў як перадумова таго, што мы згодзімся сесьці за стол перамоваў з Лукашэнкам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG