Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На зьезьдзе КХП-БНФ заклiкалі да неадкладнай адстаўкі Лукашэнкі


Старшыня КХП-БНФ Зянон Пазьняк.
Старшыня КХП-БНФ Зянон Пазьняк.
Старшынём Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ зноў абраны Зянон Пазьняк. Зьезд партыі прайшоў 27 жніўня ў Палацы культуры Менскага трактарнага заводу.

Пазьняк абраны на безальтэрнатыўнай аснове, за яго адзінагалосна прагаласавалі ўсе 88 дэлегатаў, што прынялі ўдзел у зьезьдзе.

Намесьнікамі старшыні КХП БНФ абраныя Юрась Беленькі і Сяргей Папкоў.

Зьезд таксама абраў 36 сябраў сойму партыі і рэвізійную камісію.

На форуме КХП-БНФ прынятыя некалькі рэзалюцый. У адной зь іх, пра эканамічную сытуацыю ў краіне, гаворыцца, што крызіс выкліканы дзеяньнямі беларускіх уладаў, якія дэманструюць няздатнасьць уратаваць нацыянальную эканоміку. На думку дэлегатаў зьезду, Аляксандар Лукашэнка мусіць неадкладна падаць у адстаўку, каб даць магчымасьць больш кампэтэнтным палітыкам вывесьці краіну з крызісу.

У рэзалюцыі супраць будаўніцтва АЭС гучыць патрабаваньне адмовіцца ад плянаў будаўніцтва станцыі. Дэлегаты адзначаюць, што пабудова АЭС ня толькі небясьпечная, але і эканамічна не абгрунтаваная.

Яшчэ адна рэзалюцыя прынятая ў абарону беларускай мовы і нацыянальнай культуры.

Зьезд таксама прыняў зварот да дэмакратычных краінаў. У ім гаворыцца, што беларускі народ доўгі час пазбаўлены дэмакратычных выбараў. КХП-БНФ патрабуе ад міжнароднай супольнасьці не падтрымліваць беларускі рэжым, у тым ліку фінансава, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG