Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рупліўца беларушчыны затрымалі спэцназаўцы


Ігар Случак
У Гомелі 26 жніўня затрымалі грамадзкага актывіста Ігара Случака. Ён пасьпеў паведаміць па тэлефоне БелаПАН, што яго затрымалі супрацоўнікі спэцназу і даставілі ў АУС Савецкага раёну Гомелю. Паводле слоў Случака, яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадзкім месцы (дробнае хуліганства, арт.17.1 КоАП).

Дзяжурны АУС Савецкага раёна паведаміў, што Случак затрыманы за адміністрацыйнае правапарушэньне і дастаўлены ў ІЧУ, дзе будзе знаходзіцца да суду.

Актывіст плянаваў правесьці 27 жніўня сустрэчу з журналістамі: паведаміць пра вынікі пэрсанальнай кампаніі «Справаводзтва па-беларуску» і абмеркаваць магчымасьць рэфармаваньня сыстэмы МУС. Паводле слоў актывіста, на мерапрыемства ён запрашаў журналістаў як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ, а таксама міліцыянтаў.

Кампанія «Справаводзтва па-беларуску» доўжыцца два гады. Ігар Случак дасылае лісты чыноўнікам з просьбай перавесьці іхняе справаводзтва на беларускую мову, і ў выпадку адказу на расейскай мове патрабуе даслаць яго па-беларуску. Сёлета патрабаваньне да чыноўнікаў адказваць грамадзянам на іх мове стала нормай закону «Аб зваротах грамадзян».

Глядзець камэнтары (8)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG