Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістка КХП-БНФ разгарнула бел-чырвоны сьцяг ля Дому ўраду


У Менску ля Дому ўраду затрымалі актывістку КХП-БНФ Ніну Багінскую. Пра гэта паведаміла намесьніца старшыні незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці Зінаіда Міхнюк зь Берасьця.

З нагоды 20 годзьдзя наданьня канстутыцыйнай законнасьці Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі група жанчын зладзіла сьвяточную акцыю. Яны надзелі бел-чырвона-белыя шалікі з выяваю герба «Пагоня» і прайшлі ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасьці. Затым яны памаліліся і засьпявалі малітоўны гімн «Магутны Божа» ля скульптуры арханёла Міхала — апекуна Беларусі, якая ўсталяваная каля Чырвонага касьцёла. Гэта традыцыйная малітва, якую сваякі палітвязьняў і грамадзкія актывісты штодня праводзяць а 20-й гадзіне на знак салідарнасьці са зьняволенымі ў выніку акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году. З нагоды 20-годзьдзя беларускай дзяржаўнасьці яны таксама маліліся за незалежнасьць, свабоду і дэмакратыю Беларусі.

У гонар сьвята адна з удзельніц акцыі Ніна Багінская вырашыла прайсьці па месцы падзеяў, якія адбываліся ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня, з разгорнутым бел-чырвона-белым сьцягам. Жанчына здолела прайсьці праз плошчу, але каля будынка пэдагагаічнага ўнівэрсытэту да яе кінуліся людзі ў цывільным.

Яны выхапілі сьцяг, а сталую жанчыну затрымалі і павезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну.

27 ліпеня, у Дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі 65-гадовую Ніну Багінскую разам зь сяброўкамі затрымалі пры спробе ўскласьці кветкі да помніка Янку Купалу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG