Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У затрыманага Віктара Сазонава правялі ператрусы дома і ў офісе


Віктар Сазонаў
Віктар Сазонаў
Затрыманага ў Горадні праваабаронцу Віктара Сазонава міліцыянты даставілі ў ягоны працоўны офіс на вуліцы Будзёнага, дзе правялі ператрус. Забралі два кампутарныя блёкі, праваабарончую літаратуру.

Пасьля гэтага спадара Сазонава зноў зьвезьлі — два міліцыянты ў цывільным і адзін у форме. Мабільны тэлефон затрыманага адключаны.

У той жа час ператрус правялі і дома ў Сазонава, дзе таксама забралі кампутар.

Віктара Сазонава затрымалі сёньня пры канцы акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG