Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадафі контратакуе


Сайф-аль-Іслам Кадафі
Сайф-аль-Іслам Кадафі
Зьвесткі пра затрыманьне Сайф-аль-Іслама, сына Муамара Кадафі, аказаліся непраўдзівымі.

22 жніўня вечарам Сайф-аль-Іслам зьявіўся ў гатэлі ў Трыпалі, дзе базуюцца замежныя журналісты, і заявіў, што сілы ляяльныя палкоўніку Муамару Кадафі «зламалі хрыбет бунтаўнікам». На пытаньне, ці сам Муамар Кадафі знаходзіцца ў Трыпалі, ягоны сын адказаў «вядома».

А сёньня раніцай Сайф-аль-Іслам паведаміў журналістам, што рэжымныя войскі пераходзяць у контратаку:

«Як мы дамовіліся, сёньня мы бярэм зброю і выступаем супраць пацукоў, з Божай дапамогай».

Гаворачы пра ўчарашнія паведамленьні аб падзеньні рэжыму Муамара Кадафі, Сайф-аль-Іслам прыпісаў іх натаўскай прапагандзе:

«Па-першае, я хачу абвергнуць усе чуткі. НАТО і Захад маюць сучасную тэхналёгію, і яны заблякавалі ды заглушылі нашу сувязь. Яны паслалі паведамленьні лібійцам праз мабільную сетку Лібіяна, як я думаю. Яны спынілі вяшчаньне дзяржаўнага тэлеканалу. Яны ўзьнялі электронную вайну ў СМІ, каб пасеяць хаос і страх у Лібіі».

Сайф-аль-Іслам сказаў таксама, што паўстанцы пацярпелі цяжкія страты, спрабуючы штурмаваць рэзыдэнцыю ягонага бацькі ў Трыпалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG