Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За час крызісу беларусы забралі з банкаў 1,2 мільярда даляраў


Беларусы, напалоханыя дэвальвацыяй рубля, за час валютнага крызісу зьнялі з дэпазытаў у камэрцыйных банках каля 1,2 мільярда даляраў.

Да сакавіка 2011 году фізычныя асобы актыўна нарошчвалі аб'ём валютных дэпазытаў у камэрцыйных банках краіны. Але дзіўныя дзеяньні ўраду і Нацыянальнага банку Беларусі з канца лютага на валютным рынку краіны прымусілі насельніцтва занепакоіцца наконт захаванасьці ўкладаў у камэрцыйных банках.

Калі Нацбанк спыніў продаж валюты на біржавых таргах і купіць яе ў абменных пунктах стала практычна немагчыма, людзі пачалі забіраць валютныя ўклады. З сакавіка па чэрвень фізычныя асобы забралі з банкаў каля 1,2 млрд даляраў — амаль чацьвёртую частку сваіх ашчаджэньняў, якія на 1 сакавіка дасягалі 4 млрд 694,7 млн USD.

Велічыня валютных дэпазытаў фізычных асоб апусьцілася да ўзроўню пачатку 2010 году.

Насельніцтва страціла працэнты па гэтых укладах — каля 10 мільёнаў даляраў у месяц, але боязь страціць ашчаджэньні шмат у каго выявілася мацнейшаю за жаданьне атрымаць прыбытак.

Толькі ў ліпені сытуацыя на рынку дэпазытаў зьмянілася ў лепшы бок і сума валютных укладаў насельніцтва вырасла на 61,8 мільёна, дасягнуўшы на 1 жніўня 3 млрд 547 млн. Улічваючы высокія стаўкі па валютных дэпазытах, гэта даволі нязначны рост, які сьведчыць пра захаваньне трывожных чаканьняў у грамадзтве, піша "Белорусы и рынок".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG