Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці перашкаджае Лукашэнка сваім адпачынкам жыхарам Сочы?


Пасьля заканчэньня афіцыйнага візыту ў Катар на мінулым тыдні Аляксандар Лукашэнка накіраваўся ў Сочы, дзе ён правядзе, як паведаміла прэзыдэнцкая прэс-служба, “кароткатэрміновы адпачынак”. Ці заўважаюць жыхары Сочы прысутнасьць свайго высокапастаўленага госьця?

Мы зьвязаліся з карэспандэнтам Расейскай службы нашага Радыё ў Сочы Генадзем Шляхавым. Вось што ён расказаў:

“Са сваёй практыкі (а ён жа тут ня першы год адпачывае і часта нават не па адным разе за год) прысутнасьць Лукашэнкі ў Сочы ніяк не абазначаецца. Звычайна ён або зьяжджае ў Красную Паляну, дзе ў Беларусі ёсьць філіял сочынскай санаторыі "Беларусь", нешта накшталт Дому адпачынку, і там сядзіць, або ён знаходзіцца тут, у Сочы.

Спэцпраездаў па вуліцах для яго не арганізоўваецца, як для некаторых маскоўскіх гасьцей, дарогі не перакрываюць. Так адбываецца і сёлета. Гэтым разам, як і ў мінулыя гады, інфармацыі мінімум – толькі афіцыйная, з афіцыйнага сайту прэзыдэнта Беларусі. Іншымі словамі, Лукашэнка тут сёлета пакуль ніяк не абазначыўся”.

Афіцыйнай інфармацыі аб тым, дзе канкрэтна спыніўся Аляксандар Лукашэнка і колькі працягнецца яго адпачынак, не падаецца.

Засакрэчаны леташні кароткатэрміновы адпачынак Лукашэнкі на гарналыжным курорце ў Швэйцарыі доўжыўся 12 дзён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG