Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйныя сацыёлягі: толькі 2 працэнты беларусаў хочуць у Расею


Паводле зьвестак маніторынгу НАНБ, зьменшылася колькасьць беларусаў, якія падтрымліваюць ідэю саюзнай дзяржавы з Расеяй.

Апошнім часам зьменшыўся лік беларусаў, якія падтрымліваюць ідэю Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Пра гэта паведаміў дырэктар Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук, доктар сацыялягічных навук Ігар Катляроў 19 жніўня на відэабрыфінгу.

Паводле яго слоў, вынікі сацыялягічнага маніторынгу сьведчаць: сёньня 52% жыхароў краіны лічаць, што Беларусь і Расея павінны быць абсалютна незалежнымі дзяржавамі, жыць паводле міжнародных дамоваў. 40% беларусаў лічаць, што Беларусь і Расея павінны актыўна разьвіваць Саюзную дзяржаву. Для параўнаньня, 10 гадоў таму ў падтрымку Саюзнай дзяржавы выказваліся 80% беларусаў. Толькі крыху больш за 2% беларусаў сёньня лічаць, што Беларусь павінна ўвайсьці ў склад Расейскай Фэдэрацыі як рэгіён.

Як мяркуе Катляроў, зьніжэньне папулярнасьці ідэі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі "зьвязана з грубымі памылкамі з боку некаторых кіраўнікоў, я думаю, перадусім Расеі". "Гэта малочныя войны, дзесьці нафтавыя войны", — сказаў ён. Некаторыя палітыкі ў Расеі хочуць за кошт Беларусі "вырашыць свае праблемы, асабістыя, карпаратыўныя, і такім чынам атрымаць нейкія дывідэнды".

Катляроў адзначыў, што, паводле вынікаў маніторынгу, колькасьць людзей, якія падтрымліваюць ідэю стварэньня Саюзнай дзяржавы, расьце тады, калі праблемы ва ўзаемаадносінах паміж Беларусьсю і Расеяй разьвязаныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG