Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве прэзэнтавалі кнігу Някляева "Вечны вецер"


Прэзэнтацыя кнігі Уладзімера Някляева "Вечны вецер" адбылася 18 жніўня На VII міжнародным кніжным кірмашы-выставе ў Кіеве пры падтрымцы выдавецтва "Яраславаў Вал".

Пераклад на ўкраінскую мову зрабілі ўкраінскія паэты Паўло Вольвач, Васіль Герасімюк і Тарас Фядзюк. У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы Някляева, а таксама паэма "Індыя".

На прэзэнтацыі вершы Някляева чыталі ўкраінскія акторы, літаратары, дзеячы культуры,палітыкі. З беларускага боку выступілі грамадзкія дзеячы Вячаслаў Сіўчык і Юрась Карэтнікаў, якія, як паведаміў БелаПАН апошні, зазначылі важнасьць культурных кантактаў паміж народамі, а таксама падзякавалі за салідарнасьць з паэтам і ўсімі беларусамі "ў гэтыя змрочныя для Беларусі часы".

20 траўня экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Уладзімер Някляеў быў асуджаны за Плошчу на два гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG