Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч у інтэрвію Казахскай службе нашага Радыё расказаў пра сваё стаўленьне да пазыцыі казахскага лідэра у часы распаду СССР і адказаў на шэраг іншых пытаньняў што да яго ацэнак падзеяў 20-гадовай даўніны.
“Радыё Свабода”: Спадар Шушкевіч, як паводзіў сябе прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў падчас путчу 19-21 жніўня 1991 году? Як вы і іншыя ўспрымалі яго паводзіны?
Шушкевіч: Шчыра кажучы, я ня ведаю, як паводзіў сябе спадар Назарбаеў 19-21 жніўня 1991 году. У мяне ёсьць толькі зьвесткі з мас-мэдыяў, а яны неадназначныя, супярэчлівыя.
Але я ведаю, як паводзіў сябе Назарбаеў, калі мы сабраліся ў Белавескай пушчы. Я цалкам дакладна ведаю, што мы яго запрасілі, каб у нас не было, так бы мовіць, змовы славянскіх рэспублік. Хацелася б, каб такі аўтарытэтны чалавек – а ён быў тады вельмі аўтарытэтным – удзельнічаў у нашым мерапрыемстве. Але ён апынуўся па-ўсходняму мудры: у Маскве ён зайшоў да Гарбачова, які паабяцаў яму пасаду старшыні Вярхоўнага Савету СССР. Таму ён у Белавескую пушчу не паехаў. Пра гэта казаў сам Гарбачоў у адной з тэлеперадач...
Цалкам інтэрвію са Станіславам Шушкевічам чытайце на сайце Казахскай службы нашага Радыё.