Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мазыры забаранілі пікеты ў падтрымку Бяляцкага й Ліхавіда


Мазырскі райвыканкам не дазволіў мясцовым грамадзкім актывістам Ўладзімеру Целяпуну, Алесю Кавальчуку й Рыгору Крывіцкаму праводзіць пікеты ў падтрымку Алеся Бяляцкага, Мікіты Ліхавіда і ўсіх іншых палітычных рэпрасаваных.

Грамадзкі актывіст і праваабаронца Ўладзімер Целяпун паведаміў, што ў адмове намесьнік старшыні райвыканкаму Фэлікс Галюк напісаў, што на стадыёне «Спартак», які належыць спэцыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзэрву № 1 і вызначаны месцам правядзеньня ў горадзе масавых мерапрыемстваў, з 22 па 27 жніўня «будуць праводзіцца вучэбна-трэніровачныя заняткі навучэнцаў».

З гэтай прычыны не дазволены пікет і прадстаўніку руху «За свабоду» Рыгору Крывіцкаму. Акурат на 22-27 жніўня мазырскія актывісты і замаўлялі пікеты й згодныя былі нават заключыць дамовы з гарадзкімі службамі на абслугоўваньне пікетаў.

Адмоўлена ў арганізацыі пікету на стадыёне ў вёсцы Козенкі і Аляксандру Кавальчуку.

Паколькі раённыя ўлады ўжо ня першы раз адмаўляюць заяўнікам у правядзеньні масавых акцыяў, то яны маюць зьвярнуцца ў аблвыканкам і суд што да парушэньня свайго канстытуцыйнага права на свабоду мірных сходаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG