Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бароўскі: МАЗ можа мець двух жаніхоў


Расейская група "ГАЗ" гатовая купіць 25% акцый Менскага аўтамабільнага заводу. Кіраўніцтва беларускага прадпрыемства мае намер прасіць урад пагадзіцца з гэтай прапановай.

Пра гэта заявіў генэральны дырэктар МАЗ Аляксандар Бароўскі на прэс-канфэрэнцыі 17 жніўня, перадае Інтэрфакс.

"Я хачу агучыць сваю новую пазыцыю. Я чалавек з Бабруйску і лічу, што на рэчы трэба глядзець цьвяроза. "КАМАЗ" прапануе нам холдынг, па 48% з кожнага боку, гэта будзе расейскі холдынг. Але і "ГАЗ" просіць прадаць 25% актываў", — сказаў. А. Бароўскі.

Па яго словах, трэба стварыць і холдынг, і прадаць 25% групе "ГАЗ".

Гендырэктар адзначыў, што ён мае намер агучыць у найбліжэйшы час сваю пазыцыю ўраду Беларусі. "Калі "МАЗ" сёньня ў ролі нявесты, то чаму ён ня можа мець двух жаніхоў?" — сказаў Бароўскі.

Цяпер створана рабочая група, якая вывучае пэрспэктывы супрацоўніцтва "МАЗа" з групай "ГАЗ". Такая ж група створана дзеля супрацоўніцтва з "КАМАЗам" і стварэньня холдынгу "Росбелавто". Таксама вызначана кампанія, якая будзе праводзіць ацэнку актываў беларускага прадпрыемства. Такую ж ацэнку будзе праводзіць і "КАМАЗ".

Бароўскі спадзяецца да канца году атрымаць вынік па ўсіх гэтых пытаньнях — "і будзем глядзець, як нам паступіць".

Ён схіляецца да неабходнасьці супрацоўніцтва зь дзьвюма расейскімі кампаніямі адначасова.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG