Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта чакае іспыт па кіргізскай мове


Бішкек
Бішкек
У Кігізстане завяршылася вылучэньне кандыдатаў на прэзыдэнцкія выбары, якія прызначаныя на 30 кастрычніка. Усім 83 прэтэндэнтам давядзецца здаць іспыт на веданьне кыргызскай мовы.

З 83 прэтэндэнтаў 16 вылучаныя палітычнымі арганізацыямі, астатнія вылучыліся самі. Дзеля таго, каб атрымаць пасьведчаньне кандыдата, прэтэндэнт павінен сабраць у сваю падтрымку 30 тысяч подпісаў, унесьці задатак у памеры, эквівалентным 2 тысячам даляраў, а таксама здаць іспыт па кіргізскай мове.

Кандыдаты павінны быць не маладзей за 35 гадоў і 15 апошніх гадоў пражываць у Кіргізстане.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG