Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады спрабуюць зьменшыць кошты ў будаўніцтве


Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 361 "Аб удасканаленьні парадку вызначэньня кошту будаўніцтва аб'ектаў".

Дакумэнт прадугледжвае, што каштарысная дакумэнтацыя на будаўніцтва аб'ектаў, незалежна ад крыніц фінансаваньня, павінна распрацоўвацца на падставе нарматываў выдаткоўваньня рэсурсаў, якія зацьвярджаюцца ў парадку, прынятым Саветам Міністраў, і вызначаць каштарысны кошт будаўніцтва аб'екта на названую замоўцам дату пачатку выкананьня будаўніча-мантажных прац з улікам нарматыўнай працягласьці будаўніцтва.

Згодна з указам праектная (каштарысная) дакумэнтацыя павінна распрацоўвацца рэсурсным мэтадам, які прадугледжвае прымяненьне або дзеючых коштаў, або сярэднеўзважаных — на падставе нарматываў выдаткоўваньня рэсурсаў. У склад каштарыснай дакумэнтацыі пры гэтым павінны абавязкова ўваходзіць ведамасьць аб'ёмаў прац і ведамасьць рэсурсаў.

Гэта дазволіць забудоўшчыку фармаваць кошт аб'екта будаўніцтва з прымяненьнем прагнозных індэксаў коштаў у будаўніцтве, распрацоўка і зацьвярджэньне якіх павінны будуць ажыцьцяўляцца ў вызначаным парадку для вызначэньня нязьменных дамоўных (кантрактных) коштаў будаўніцтва аб'ектаў.

Укараненьне прапанаванай сыстэмы коштаўтварэньня павінна забясьпечыць зьніжэньне кошту будаўніцтва.

Дадзеная мера накіравана на стварэньне практычных рычагоў дзеля абмежаваньня росту кошту будаўніцтва жыльля. У гэтай сувязі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ўпаўнаважанае рэгуляваць кошты ня толькі на выкананыя працы, але і на паслугі, будаўнічыя матэрыялы, вырабы, канструкцыі, якія выкарыстоўваюцца пры будаўніцтве.

Што да будаўніцтва жыльля і аб'ектаў, якія ўзводзяцца за кошт сродкаў бюджэту, то рэгуляваньне цэнаў на будаўнічыя матэрыялы, вырабы і канструкцыі будзе ажыцьцяўляцца ў адпаведнасьці з заканадаўствам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG