Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцу Алесю Бяляцкаму выстаўлена абвінавачваньне


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі
12 жніўня прыкладна а 17-й гадзіне ў Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў Алесю Бяляцкаму выстаўлена абвінавачаньне па частцы 2 артыкула 243 — утойваньне прыбыткаў у асабліва буйных памеры. Сума прыбыткаў не паведамляецца. Мера стрыманьня застаецца тая ж самая — пад вартай.

Паводле інфармацыі праваабаронцы Ўладзімера Лабковіча, яе не працягнулі на новы тэрмін, таму фармальна пад вартай Бяляцкі павінен знаходзіцца да вечара нядзелі, 14 жніўня. Пасьля гэтага альбо ўтрыманьне пад вартай павінна быць працягнута, альбо Бяляцкаму прызначаць іншую меру стрыманьня, да прыкладу, падпіску аб нявыезьдзе.

"Мы гэта ацэньваем як працяг палітычных рэпрэсій, гэта палітычна матываваная справа ў дачыненьні да лідэра праваабарончага цэнтру "Вясна", — сказаў Уладзімер Лабковіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG