Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International прызнала Алеся Бяляцкага вязьнем сумленьня



Арганіазцыя заявіла пра гэта 11 жніўня, далучыўшыся да пэтыцыі міжнародных праваабарончых арганізацый за неадкладнае і безумоўнае вызваленьне кіраўніка “Вясны” і віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.

"Беларусь мае права караць за ўтойваньне падаткаў як за злачынства. Але абвінавачваньні, прад'яўленыя Алесю Бяляцкаму, палітычна матываваныя. Ён -- вязень сумленьня, затрыманы за ажыцьцяўленьне праваабарончай працы, і ён павінен быць неадкладна вызвалены", -- адзначыла экспэрт Amnesty International па Беларусі Хэза Макгіл ў заяве арганізацыі ад 11 жніўня.

Паводле яе слоў, адмаўляючы ў рэгістрацыі легітымнай няўрадавай арганізацыі і пазбаўляючы яе магчымасьці адкрыта функцыянаваць, Беларусь "не пакідае такім актывістам, як Алесь Бяляцкі, іншага выбару, акрамя як выкарыстоўваць банкаўскія рахункі ў суседніх краінах для фінансаваньня сваёй працы".

Хэза Макгіл назвала арышт Бяляцкага часткай "даўняга прыгнёту актывістаў грамадзянскай супольнасьці і праваабаронцаў, які ўзмацніўся ў сувязі з рэпрэсіямі ў дачыненьні да грамадзянскай супольнасьці пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні 2010 года".

У заяве канстатуецца, што пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 года “Вясна” і яе супрацоўнікі патрапілі пад ціск з боку ўладаў, які пастаянна ўзмацняецца на фоне паўсюднага перасьледу інстытутаў грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, паведамляе ПЦ Вясна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG