Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шахматы нагадаюць… пра ліквідатараў


Калінкавіцкі райвыканкам даў дазвол на правядзеньне ў горадзе адкрытага турніру па шахматах "Памяці чарнобыльскіх ліквідатараў". Пра гэта паведаміў заяўнік турніру, сябра рады сацыяльна-экалягічнага грамадзкага аб’яднаньня "Цэнтар падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў" Васіль Сіліверст.

Правядзеньне адкрытага турніру па шахматах у гарадзкім парку адпачынку прызначана на 28 жніўня ў межах раённых культурных мерапрыемстваў.

"Мы мяркуем запрасіць на турнір беларускага міжнароднага гросмайстра Віктара Купрэйчыка, прадстаўнікоў грамадзкай арганізацыі "Саюз Чарнобыль-Беларусь", шэраг мясцовых ліквідатараў. У адным толькі нашым раёне пражывае звыш тысячы чарнобыльцаў, зь іх дзьве з паловай сотні — інваліды", — кажа Васіль Сіліверст.

Днямі спадар Сіліверст атрымаў ад галоўнага лекара Калінкавіцкага цэнтральнага раённага шпіталя Аляксандара Шаўко адказ на просьбу паведаміць агульныя зьвесткі пра захворвальнасьць і інваліднасьць удзельнікаў ліквідацыі аварыі на ЧАЭС. Галоўны лекар адказаў, што такая інфармацыя "зьяўляецца канфідэнцыйнай і грамадзкім арганізацыям не даецца".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG