Індыя выказала ўраду Беларусі жаданьне набыць акцыі "Беларуськалія". Пра гэта сёньня паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску індыйскі амбасадар Манодж Бхарці. Паводле яго, індыйскі бок цяпер чакае адказу ад Міхаіла Мясьніковіча.
Індыя спадзяецца на куплю акцыяў "Беларуськалія". Яна стала другой пасьля Расеі краінай, якая афіцыйна прапанавала Беларусі набыць долю ў гэтым прадпрыемстве. Цікавасьць да прадпрыемства выкліканая тым, што Індыя разам з Кітаем і Бразыліяй уваходзіць у тройку найбуйнейшых імпартэраў беларускіх калійных угнаеньняў.
Апошнім разам Індыя заключыла кантракт на закуп 1 мільёна 200 тысяч тон такіх угнаеньняў, паведаміў сёньня амбасадар Бхарці:
"Урад Індыі выказаў жаданьне ўдзельнічаць у інвэстыцыях у "Беларуськалій". І цяпер крок у адказ павінен зрабіць беларускі ўрад".
Да індыйскай прапановы беларускія ўлады мусяць паставіцца надзвычай адказна, лічыць аналітык Сяргей Чалы. І тлумачыць, чаму:
"Сапраўды, індыйскі рынак цяпер — адзін з самых пэрспэктыўных. Кітайскі будзе цяпер страчваць для нас значэньне, бо там расьце ўласная здабыча ўгнаеньняў. І наш экспарт туды будзе паступова скарачацца".
З індыйскім капіталам беларускім уладам будзе значна лягчэй манэўраваць у складаных кантактах з расейцамі, падкрэсьлівае Сяргей Чалы:
"Мець кантрольны пакет у расейцаў, а блякуючы ў індусаў — такая структура ўласнасьці дазваляе нам у большай ступені абараняць беларускія інтарэсы. Пры наяўнасьці замежнага мінарытарыя паўнамоцтвы расейцаў будуць у нейкай ступені абмяжоўвацца рамкамі прыстойнасьці".
І яшчэ адну перавагу супрацоўніцтва зь Індыяй бачыць незалежны эканаміст Чалы:
"Такая зьдзелка дазваляе атрымаць ацэнку капіталізацыі "Беларуськалія" не на роўні, які прэзыдэнт палічыў ня менш за 30 мільярдаў даляраў, а па сапраўдных коштах. Сёньня на тэлеканале РБК я чуў, што нібыта Індыя гатовая заплаціць за 25% акцыяў 8 мільярдаў. І тады расейцам можна сказаць, што "Беларуськалій" сапраўды каштуе больш за 30 мільярдаў.
Па вялікім рахунку, такі мэханізм даволі часта выкарыстоўваюць, каб атрымаць сапраўдную ацэнку капіталізацыі. Яна выходзіць усё-ткі больш рынкавай за любыя ацэнкі экспэртаў ці хаценьне таго ці іншага боку".
Індыя спадзяецца на куплю акцыяў "Беларуськалія". Яна стала другой пасьля Расеі краінай, якая афіцыйна прапанавала Беларусі набыць долю ў гэтым прадпрыемстве. Цікавасьць да прадпрыемства выкліканая тым, што Індыя разам з Кітаем і Бразыліяй уваходзіць у тройку найбуйнейшых імпартэраў беларускіх калійных угнаеньняў.
Апошнім разам Індыя заключыла кантракт на закуп 1 мільёна 200 тысяч тон такіх угнаеньняў, паведаміў сёньня амбасадар Бхарці:
"Урад Індыі выказаў жаданьне ўдзельнічаць у інвэстыцыях у "Беларуськалій". І цяпер крок у адказ павінен зрабіць беларускі ўрад".
Да індыйскай прапановы беларускія ўлады мусяць паставіцца надзвычай адказна, лічыць аналітык Сяргей Чалы. І тлумачыць, чаму:
"Сапраўды, індыйскі рынак цяпер — адзін з самых пэрспэктыўных. Кітайскі будзе цяпер страчваць для нас значэньне, бо там расьце ўласная здабыча ўгнаеньняў. І наш экспарт туды будзе паступова скарачацца".
З індыйскім капіталам беларускім уладам будзе значна лягчэй манэўраваць у складаных кантактах з расейцамі, падкрэсьлівае Сяргей Чалы:
"Мець кантрольны пакет у расейцаў, а блякуючы ў індусаў — такая структура ўласнасьці дазваляе нам у большай ступені абараняць беларускія інтарэсы. Пры наяўнасьці замежнага мінарытарыя паўнамоцтвы расейцаў будуць у нейкай ступені абмяжоўвацца рамкамі прыстойнасьці".
І яшчэ адну перавагу супрацоўніцтва зь Індыяй бачыць незалежны эканаміст Чалы:
Індыя гатовая заплаціць за 25% акцыяў 8 мільярдаў