Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец пакуе чамаданы на Пружаншчыну


Павал Севярынец
Павал Севярынец
11 жніўня раніцай Павал Севярынец накіруецца з роднага Віцебску ў вёску Купліна Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці — на другі канец краіны. Дзе Павал будзе працаваць, чым канкрэтна займацца, яму яшчэ не паведамілі.

Вёска Купліна знаходзіцца ўсяго за 3 кілямэтры ад райцэнтру, але куды накіруюць палітвязьня, пакуль невядома. Мінулым разам адбываць пакараньне яго адвезьлі ў вёску Малое Сітна Полацкага раёну, што за 80 кілямэтраў ад спэцкамэндатуры, і рабіў ён на лесапавале сучкарубам. Там не было нават мабільнай сувязі.

Павал спадзяецца, што на Пружаншчыне мабільная сувязь будзе. Ён ужо паглядзеў у інтэрнэце, што раней у Купліне знаходзілася ракетная база. Побач — Белавеская пушча. Павал зьбіраецца на "хіміі" дапісаць раман і рабіць рэпартажы для незалежных выданьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG