Cпажывецкія цэны на тавары і паслугі ў Беларусі ў ліпені гэтага года ў параўнаньні з чэрвенем павялічыліся на 3,5%,у параўнаньні са сьнежнем 2010 года – на 41%, паведамляецца на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У гадавым вылічэньні – ад ліпеня 2010 года –інфляцыя склала 48,4%.
Белстат інфармуе, што кошты на харчовыя тавары ў ліпені ў параўнаньні з чэрвенем вырасьлі на 3,5%, са сьнежнем 2010 года - на 41,6%, з ліпенем мінулага года - на 53,5%.
Цэны на нехарчовыя тавары ў ліпені ў параўнаньні з чэрвенем вырасьлі на 4,5%, са сьнежнем 2010 года - на 52,3%, зь ліпенем 2010 года - на 55,6%.
У прэсавым рэлізе Белстату адзначаецца, што базавая інфляцыя, якая выключае зьмены цэн на асобныя тавары і паслугі, якія рэгулююцца дзяржавай, а таксама на тавары сэзоннага характару, у ліпені склала 4,9%, з пачатку года 48%.
Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ў ліпені ў параўнаньні з чэрвенем павялічыліся на 6,9%, з пачатку года - на 58,8%, у гадавым вылічэньні - на 72,9%.