Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: актывіста затрымалі за паведамленьне у сацыяльнай сетцы


Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Дзьмітрыя Шаўчэнку, які пад ананімным акаўнтам актыўна дзейнічае ў гомельскай групе "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку".

Як паведаміла БелаПАН жонка актывіста Ала Шаўчэнка, муж разам з двума маленькімі дзецьмі 6 жніўня паехаў на лецішча ў вёсцы Калініна Гомельскага раёна. Вечарам туды на аўтамабілі прыехалі людзі ў цывільным.
"На вачах у дзяцей мужа затрымалі і павезьлі ў невядомым напрамку. Яго маці заявілі, што Дзьмітрый абвінавачваецца ў закліку да непадпарадкаваньня ўладам. Толькі потым у Чыгуначным РАУС Гомеля мне сказалі, што мужа даставілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, а 8 жніўня будзе суд. Добра, што на лецішчы былі бацькі Дзьмітрыя, зь якімі засталіся дзеці", — сказала Ала Шаўчэнка.

Яна мяркуе, што затрыманьне мужа можа быць зьвязанае зь нейкім яго паведамленьнем, пакінутым у гомельскай групе "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG