Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: Прысуды не перагледзелі


Сёньня ў абласным судзе Берасьця разглядалі адміністратыўныя справы Аляксандра Марцэвіча і Паўла Жылінскага.

Абодва яны першапачаткова былі асуджаныя судом Ленінскага раёну Берасьця за нібыта ўдзел у акцыях маўклівага пратэсту. Марцэвічу далі штраф у памеры 15 базавых велічыняў, Жылінскаму — 10.

Праваабаронца Ўладзімер Вялічкін кажа, што "абодва хлопцы былі выпадковымі сьведкамі гэтай акцыі, але трапілі, як кажуць, пад раздачу. Таму яны вырашылі абскардзіць гэтае рашэньне. Але сёньня два судзьдзі, якія разглядалі гэтыя скаргі, правялі працэсы літаральна за некалькі хвілінаў. Прычым у абодвух выпадках былі працэсуальныя парушэньні: судзьдзі не пазнаёмілі прысутных зь іхнымі правамі.

А ў выпадку з Паўлам судзьдзя вынесла вэрдыкт, нават не зрабіўшы перапынку, каб прыняць рашэньне. І гэта сьведчыць пра тое, што рашэньні былі вызначаныя і напісаныя загадзя".

Абласны суд пакінуў у сіле рашэньні раённага суду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG