Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Пра ранейшае фінансаваньне сяла трэба забыць


Сельская гаспадарка больш ня будзе атрымліваць столькі фінансавай дапамогі, як раней, заявіў 3 жніўня Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Горацкі раён Магілёўскай вобласьці. Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што тэмпы мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі не павінны зьніжацца ў сувязі са скарачэньнем фінансаваньня.

"Раскідвацца грашыма нельга, грошы ніхто не друкуе. Тое фінансаваньне, і ўзровень, і аб'ёмы, якія былі, пра іх трэба забыць адназначна. Але задачы застаюцца, таму за меншую цану трэба рабіць тое, што было намечана - гэта прынцыпова і канцэптуальна", - цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Лукашэнка таксама заявіў, што трэба паляпшаць рэнтабэльнасьць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і рэарганізоўваць беспэрспэктыўныя. "Але калі хтосьці разьлічвае, што мы мінус 30% рэнтабэльнасьці і безгаспадарчасьць кроем за кошт павышэньня закупачных цэн - гэтага не будзе", - сказаў ён. - Мы ўжо і так на мяжы працуем па розьнічных цэнах. Мы ж не можам бязьмежна паднімаць цану для насельніцтва ".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG