Камэнтуючы ліст шасьці амэрыканскіх сэнатараў, у якім яны заклікаюць кіраўніка амэрыканскага прадстаўніцтва ў МВФ Тымаці Гейтнэра галасаваць супраць выдзяленьня крэдыту Беларусі, намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур заявіў, што яны дзейнічаюць "у сваім рэпэртуары".
"У прынцыпе, гэта яшчэ раз пакажа твар усіх гэтых дзеячаў. Яны нічога ня кажуць пра Грузію і даюць ім крэдыты. А тут — гэта так, усе элемэнты дваістых і траістых стандартаў. Чысты тыпаж, больш нічога няма", заявіў Андрэй Тур карэспандэнту "Свабоды".
Ці пойдзе Беларусь дзеля крэдытаў на вызваленьне палітвязьняў і на рэформы? На гэта спадар Тур адзначыў:
"Ніхто ж ня кажа, што ніхто ня пойдзе. Для іх гэта ня мае ніякага значэньня. Пойдзем на гэта — будуць вылучаныя нейкія іншыя патрабаваньні. Усё гэта стандартны варыянт для амэрыканцаў. Гэта не істотныя патрабаваньні, гэта толькі каб зачапіцца і ня даць. Гэта ўжо ня першы раз і чыста стандартны варыянт падыходу".
Паводле спадара Тура, праца над крэдытам МВФ для Беларусі працягваецца.