Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прахадныя балы ў БДУ вырасьлі – на міжнароднае права да 369 балаў


Паводле інфармацыі прэсавай службы БДУ, сярод абітурыентаў, залічаных па агульным конкурсе, 41,6% набралі 300 балаў і вышэй. На дзённую бюджэтную форму навучаньня залічаны 2 тысячы 94 чалавекі. Гэта самы вялікі прыём у гісторыі ВНУ.

Самыя высокія прахадныя балы на прыродазнаўча-навуковыя спэцыяльнасці: актуарная матэматыка — 361 (летась 338); кампутарная бясьпека — 340; інфарматыка — 338; прыкладная інфарматыка — 333; эканамічная кібернетыка — 327.

Найбольш высокія прахадныя балы сярод сацыяльна-гуманітарных і эканамічных спецыяльнасьцяў: міжнароднае права — 369; усясьветная эканоміка — 363; лінгвакраіназнаўства — 360; міжнародныя дачыненьні — 359; бізнэс-адміністраваньне — 349; мэнэджмэнт — 346.

На спэцыяльнасці інфармацыя і камунікацыі, эканоміка, лагістыка, эканамічная тэорыя неабходна было набраць больш за 330 балаў.

Сярод спэцыяльнасцяў, дзе праводзіўся творчы конкурс, самыя высокія прахадныя балы ббылі на камунікатыўны дызайн — 40 , і аўдыёвізуальную журналістыку — 36,7.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG