Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурора Віцебскай вобласьці Генадзя Дыско накрыла выбуховай хваляй


За неналежнае расьсьледаваньне выбуху ў Віцебску вызвалены з пасады пракурор Віцебскай вобласьці Генадзь Дыско, паведамляе БелТА. Адпаведны загад падпісаў генэральны пракурор 2 жніўня Р. Васілевіч.

Як патлумачылі ў Генпракуратуры, пракурор Дыско не арганізаваў належным чынам працу па расьсьледаваньні выбухаў ў верасьні 2005 года ў Віцебску, не забясьпечыў сыстэмны нагляд за папярэднім расьсьледаваньнем па крымінальнай справе і за выкананьнем заканадаўства. Гэта дазволіла злачынцам пазьбегнуць адказнасьці і ў выніку прывяло да трагедыі ў менскім мэтро 11 красавіка 2011 года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG