Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эфэкт ад стварэньня Мытнага саюзу будзе невысокі


Ад стварэньня Мытнага саюзу (МС) Расеі, Беларусі і Казахстану ня будзе практычна ніякага эканамічнага эфэкту, -- заявіў 2 жніўня экспэрт агенцтва РосБалт Алег Грыгор'еў.

«Добра было б, каб у МС уступалі краіны з рознымі спэцыялізацыямі, якія маюць розныя натуральныя ўмовы функцыянаваньня эканомікі, з тым, каб дапаўняць адна адну. Расея ні з Казахстанам, ні зь Беларусьсю такой сытуацыі ня мае. Ніякага мультыплікатыўнага эфэкту там практычна няма», -- сказаў ён.

Экспэрт дадаў, што эфэкт ад стварэньня МС вельмі невысокі: «У адной галіне нейкі эфэкт атрымае Расея, у іншай -- капеечны эфэкт атрымае Беларусь, капеечны эфэкт атрымае Казахстан».

Мытны саюз РФ, Беларусі і Казахстану практычна запрацаваў з 1 ліпеня 2011 году. Мытныя пасты паміж гэтымі дзяржавамі былі дэмантаваныя і перанесеныя на зьнешнія межы МС. Мытнае заканадаўства было ўніфікаванае. У адносінах да шэрагу краін, якія не ўваходзяць у аб'яднаньне, былі ўведзеныя агульныя экспартна-імпартныя абмежаваньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG