Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалі судзіць удзельнікаў пікету ў Брузгах


У Ленінскім судзе Гародні пачаўся працэс над актыўнымі ўдзельнікамі несанкцыянаванага пікету на памежным пункце пропуску "Брузгі".

Як хадайнічалі прадстаўнікі абласной міліцыі, пасяджэньне працягваецца ў закрытым рэжыме, бо ў справе ёсьць дакумэнты толькі для службовага карыстаньня.

Упраўленьне ўнутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкаму выставіла пазоў на 10 мільёнаў 115 тысяч рублёў.

Сёньня ж прадстаўнікі гарадзенскай рэгіянальнай мытні падалі хадайніцтва аб зьмене пазову, але новая сума пакуль не агалошваецца.

Пракуратура Гарадзенскай вобласьці падала ў суд пазоў да 36 актыўных удзельнікаў несанкцыянаванага пікету на памежным пункце пропуску "Брузгі". Пазоў пададзены ў інтарэсах упраўленьня ўнутраных спраў аблвыканкаму і Гарадзенскай рэгіянальнай мытні. У ім утрымлівалася патрабаваньне кампэнсацыі стратаў на суму больш як 7,5 мільёна рублёў.

Увечары 12 чэрвеня на памежным пераходзе "Брузгі" ў Гарадзенскай вобласьці каля 200 чалавек перакрылі дарогу, абураныя тым, што мытнікі не выпускалі на тэрыторыю Польшчы кіроўцаў, якія выяжджалі туды другі дзень запар. Мытнікі матывавалі свае дзеяньні рашэньнем ураду пра абмежаваньне і забарону вывазу за мяжу аўтамабільнага паліва і шэрагу спажывецкіх тавараў. Інцыдэнт доўжыўся тры гадзіны. Стыхійную акцыю спыніў спэцназ. 22 чалавекі былі затрыманыя і аштрафаваныя.

Увечары 13 чэрвеня аналягічная акцыя пратэсту прайшла на памежным пераходзе "Берасьце".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG