Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакаты не пагаджаюцца зь Мін'юстам


BМікіта Ліхавід з адвакаткай Дар'яй Ліпкінай на судзе
BМікіта Ліхавід з адвакаткай Дар'яй Ліпкінай на судзе
Адвакаты Ганна Бахціна і Дар'я Ліпкіна, якія не прайшлі ініцыяваную Міністэрствам юстыцыі Беларусі пазачарговую атэстацыю, маюць намер адстойваць сваё права на прафэсійную дзейнасьць.

Ганна Бахціна, якая абараняла Ірыну Халіп, паведаміла БелаПАН, што
"ад сваіх плянаў, ад сваіх жаданьняў абараняць сябе саму я не адмаўляюся, і буду рабіць гэта ў поўнай меры".

Дар'я Ліпкіна, якая абараняла фігуранта крымінальнай справы аб масавых беспарадках Мікіту Ліхавіда, заявіла, што ня згодна з рашэньнем атэстацыйнай камісіі.

"Атэстацыйная камісія ня мае права што-небудзь вырашаць наконт спыненьня паўнамоцтваў або працягу дзейнасьці", — адзначыла адвакат.

Згодна з працэдурай, матэрыялы атэстацыйнай камісіі перадаюцца ў кваліфікацыйную камісію, якая прымае рашэньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG