Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле ўраду, бюджэт пражытачнага мінімуму складае 89 даляраў


У Беларусі ад 1 жніўня дзейнічае новы бюджэт пражытачнага мінімуму. Згодна з адмысловай пастановай Савета міністраў у сярэднім на душу насельніцтва ён складае 442 тысячы 360 рублёў.

Для працаздольнага насельніцтва ён вызначаны ў памеры 481 тысяча 920 рублёў, пэнсіянэраў — 366 тысяч 790 рублёў, дзяцей ва ўзросьце да 3 гадоў — 348 тысяч 970 рублёў, дзяцей ад 3 да 6 гадоў — 448 тысяч 560 рублёў, ад 18 да 6 гадоў — 475 тысяч 250 рублёў, для студэнтаў — 425 тысяч 980 рублёў.

Новы бюджэт пражытачнага мінімуму павысіўся на 28,9% параўнальна з папярэднім. Адпаведна з жніўня ўзрасьлі памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, перадае БелТА.

Структура бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах чэрвеня 2011 году па артыкулах выдаткаў наступная: прадукты харчаваньня — 61,5%, плата за карыстаньне жылым памяшканьнем і камунальныя паслугі — 10,8%, прадметы гардэробу — 14,2%, бытавыя і транспартныя паслугі — 5,1%, тавары бытавога і гаспадарчага прызначэньня — 4%; узносы і плацяжы — 2,3%, прадметы першай неабходнасьці, санітарыі і лекі — 1,8%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG