Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сальда зьнешняга гандлю па-ранейшаму адмоўнае


За першае паўгодзьдзе 2011 году сальда зьнешняга гандлю Беларусі таварамі склала мінус 4 млрд 467,3 млн даляраў.

Такія дадзеныя апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

У тым ліку за травень адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі вырасла на 117,4 млн даляраў, што стала самым нізкім месячным ростам у бягучым годзе. Аднак у чэрвені гэты паказчык склаў амаль 600 млн даляраў.

Сальда ў гандлі з Расеяй склалася адмоўнае на ўзроўні 5 млрд 15,3 млн даляраў.

Зьнешнегандлёвы абарот з Расеяй павялічыўся на 41,2% — да 17 млрд 675,7 млн даляраў. Экспарт вырас на 43% (да 6 млрд 330,2 млн), імпарт — на 40,2% (да 11 млрд 345,5 млн).

Зьнешнегандлёвы абарот з краінамі далёкага замежжа павялічыўся на 74,8% і склаў 19 млрд 204 млн даляраў. Экспарт павялічыўся на 80,2% — да 9 млрд 462,5 млн, імпарт — на 69,9% да 9 млрд 741,5 млн даляраў. Сальда склалася адмоўнае ў 279 млн даляраў (за аналягічны пэрыяд мінулага году — мінус 484,2 млн даляраў).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG