Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі на мэдыцыну надзявалі кайданкі?


Погляд на здарэньне з доктарам Сяргеем Кабылкам, якога ДАІшнікі зьбілі на працоўным месцы, у інтэрвію Радыё Свабода выказаў в.а. галоўнага доктара ваўкавыскай бальніцы Васіль Пілюк.

Кіраўнік бальніцы паведаміў, што стаж доктара Сяргея Кабылкі ў ваўкавыскай бальніцы каля 19 гадоў. Пачынаў доктарам, потым стаў загадчыкам прыймовага аддзяленьня. Гэта такое гарачае месца, што пасьля пяці гадоў пасылаў бы на пэнсію, кажа доктар Пілюк. Свайго калегу ён называе ўважлівым і дакладным, чалавекам на сваім месцы. Адзначае, што ён праваслаўны хрысьціянін, ходзіць у мясцовую царкву.
Калі на мэдыцыну, на доктара, што выконвае сваю працу, надзяваюць кайданкі? Дзе такое бачылі? Накінуцца, надзець наручнікі, чыніць там бойкі... Уся мэдычная грамадзкасьць абураная, калегі мне звоняць, як гэта так – на доктара падняць руку?

Канфлікт, паводле сьведчаньняў мэдпэрсаналу, выклікалі неадэкватныя дзеяньні інспэктараў ДАІ, якія падганялі доктара, каб той хутчэй рабіў экспэртызу затрыманага кіроўцы, здымалі на тэлефон. У выніку надзяваньня кайданкоў і зьбіцьця лекар сам быў вымушаны прайсьці судмэдэкспэртызу. Яе вынікі пакуль што не агалошваюцца, аднак траўмы, гіпэртанічны крыз, нэрвовы стрэс былі для калег відавочныя.

Мы разумеем, што служба ў міліцыі не салодкая, – кажа кіраўнік бальніцы, – часта зь ёй працуем поруч, выяжджаем у рэйды. Аднак на працягу трыццаці гадоў стажу такога ён ня памятае: “Калі на мэдыцыну, на доктара, што выконвае сваю працу, надзяваюць кайданкі? Дзе такое бачылі? Накінуцца, надзець наручнікі, чыніць там бойкі... Уся мэдычная грамадзкасьць абураная, калегі мне звоняць, як гэта так – на доктара падняць руку?”

В.а. галоўнага доктара кажа, што адміністрацыя бальніцы афіцыйна зьвярнулася ў пракуратуру і спадзяецца на справядлівае расьсьледаваньне надзвычайнага інцыдэнту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG