Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянка Францыі ратуе надмагільлі каталікоў


Эва Шэрнэр
Эва Шэрнэр
Жыхарка Парыжу Эва Шэрнэр разам з супрацоўнікамі магілёўскага Дома Польскага апісвае пахаваньні на каталіцкіх могілках. Вопіс робіцца для пошуку ў замежжы сваякоў, чыя продкі знайшлі спачын на тутэйшых кладах.

Продкі самой спадарыні Эвы жылі ў прадмесьцях Чавус і Мсьціслава. Яны зь вядомага роду Вялікага Княства Літоўскага — Мацкевічаў. Свой радавод яна ведае ад 14 стагодзьдзя.

"Пасьля вопісу будзем шукаць грошы, каб уратаваць тутэйшыя надмагільлі ад разбурэньня. Пісаць будзем пра гэтых людзей. Будзем зьбіраць зьвесткі пра іх. Гэта дужа важна, бо гэтыя людзі жылі тут. Яны шмат чаго зрабілі для Магілёва і рэгіёну і раптам зьніклі. У памяці яны не засталіся. Пра іх жыцьцё ніхто не памятае, але гэтыя людзі дужа моцна былі злучаныя з гэтым краем. Мае сваякі таксама тут пахаваныя. І мне шкада, што гэтыя могілкі пераўтвараюцца ў руіны. Мы нешта намагацца зрабіць, але грошай няма на ўсё," — зазначае Эва Шэрнэр.

Грамадзянка Францыі ня можа зразумець чаму ўлада не ратуе могілкі, якім больш за сто гадоў і якія самі па сабе помнікі культуры, гісторыі і архітэктуры. Надмагільлі выраблялі лепшымі майстрамі Расейскай імпэрыі і Польшчы. Матэрыял прывозіўся з Варшавы й Санкт-Пецярбургу:

“Мясцовая ўлада, мне здаецца, нічога ня робіць тут. І ім гэта відаць ня дужа патрэбна. Вось мы ўчора былі ў Копысе. Там тое ж. Ніхто там пра мінулае ня ведае. І так паўсюдна. Вось тут на магілёўскіх могілках такія прозьвішчы Ціханавецкія, Жукоўскія, Чарнажонскія – гэта ж вядомыя рады. А магілы даведзеныя да разбурэньня”.

Эва Шэрнэр паводле адукацыі філёляг. Сродкі на рамонт надмагільляў яна будзе ўкладаць пакуль свае прыватныя.

Пахаваньне магілёўца з роду Жукоўскага

Разбуранае надмагільле доктара Маўра (адбіты крыж, выдраны мэдальён)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG